Skip to main content

Салезіянская моладзь крочыць у Будслаў

salezijane budslau 927 чэрвеня са Смаргоні вырушыла дзевятнаццатая Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Яна праходзіць пад дэвізам "Пане, дай мне гэтай вады". Разважаць над гэтай тэмай моладзі дапамагаюць штодзённыя канферэнцыі і праца ў невялікіх групах.

Распачалася салезіянская пілігрымка традыцыйна са святой Імшы, якую ўзначаліў у касцёле св. Міхала Арханёла рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB.

Гэтая пілігрымка адметная тым, што ў ёй удзельніче толькі моладзь і яна з’яўляецца кульмінацыяй і падсумаваннем усяго фармацыйнага года ў салезіянскай супольнасці.

salezijane budslau 5

У пілігрымцы для працы ў групах ёсць розныя “пакоі” па інтарэсах, дзе кожны ўдзельнік можа падумаць над тэмай дня з дапамогай аніматараў такім чынам, які яму больш падабаецца.

У пілігрымцы прымаюць удзел больш за 110 чалавек з розных месцаў нашай краіны, якія захацелі прысвяціць гэты час Богу і прабыванню з іншым. Пілігрымка для маладых людзей – адзін з самых важных, выдатных і плённых перыядаў на працягу года.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Уладзіслаў Зарэцкі