Skip to main content

Дзённік удзельніка IV пілігрымкі Ліда – Будслаў: 27 чэрвеня

lida bd szliah 5Чарговы дзень пілігрымавання да Маці Божай Будслаўскай пачаўся з залечвання мазалёў і абмазвання крэмам ад загару. Трэба адзначыць, што гэты дзень быў багаты на новых пілігрымаў – іх было ажно 10.

Цярпліва зносіць усе цяжкасці

Дзень быў сапраўды цяжкі. Бог адарыў нас спякотай і сонейкам, і цяпер у кожнага загарэлы і абрагэлы твар. Усе мы такія прыгожыя!

У нас ужо і шмат мазалёў, бо дарога сёння была не зусім гладкая, але ўсё гэта пакута. Статут пілігрыма кажа: “Пілігрым павінен цярпяліва зносіць усе цяжкасці дарогі”.

Я веру, што ўсё ж такі мы дойдзем да Маці Божай, бо Яна чакае! І каб не балелі ногі, трэба громка спяваць! Многія так і робяць, напрыклад я. Мы не шкаждуем на спеў сваіх сіл, бо ўсведамляем, што спеў – гэта малітва, якая, безумоўна, мілая Богу!

Абед і святая Імша былі ў вёсцы Палачаны, дзе духоўны кіраўнік сказаў сказ, які стаў маім дэвізам дня, і ўвесь дзень я разважала над пытаннем: “Якія мы прарокі для іншых людзей?” А падчас канферэнцыі кс. Ян Раманоўскі адзначыў: “Кожны з нас мае абавязак дзяліцца Хрыстом з бліжнімі”. Сапраўды, як часта я дзялюся Хрыстом з людьмі, якія гэтага патрабуюць?

Гэтыя пытанні не давалі мне спакою цэлы дзень. Я часта да іх вярталася, бо падчас пілігрымкі трэба знайсці на іх канкрэтныя адказы.

Бог робіць дабро праз нашы слабасці

Пасля духоўнага пасілку быў смачны боршч, і яшчэ любімы пілігрымамі ліманад, якога ўсе чакаюць (вада з лімонам). Прыемна, што ёсць людзі, якія ад душы прымаюць усіх нас і частуюць розным печывам. Дзякуем ім і молімся за ўсіх людзей добрай волі.

Напрыканцы дня ксёндз Дзяніс Бразінскі, кіраўнік пілігрымкі, даў сваё сведчанне, якое кранула сэрцы пілігрымаў. Святар сказаў, што Бог хоча рабіць дабро менавіта праз нашыя слабасці. І гэта трэба навучыцца прымаць.

Калі мы ўвайшлі ў Маладзечна, паднялі ўвесь горад на вушы, прачнулася другое дыханне, і, нягледзячы на мазалі і ахрыплыя галасы, усе танцавалі, бо гэта своеасаблівая рэпетыцыя перед уваходам у Будслаў. Найбольш файным было, калі адзін мужчына, стоячы на светлафоры, спяваў разам з намі!

За намі ўжо 150 км, і гэта цешыць! Адпачнем і заўтра зноў у дарогу. Наперадзе яшчэ 100 кіламетраў.

Яна Чайко

Фота: Марыя Чарняк