У апошні час біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў шэраг персанальных змен святароў, якія служаць у дыяцэзіі.
Прадстаўляем інфармацыю аб новых прызначэннях.
Kс. Віталій Вайцяхоўскі вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі Св. Антонія Падуанскага і Аб'яўлення Пана ў Каменцы і парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Дзембраве (Шчучынскі дэканат) і прызначаны рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Kс. Юрый Бяганскі вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Лідскі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і кусташам дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).
Kс. Аляксандр Рудзевіч вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і кусташа дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) i прызначаны пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне (Слонімскі дэканат).
Kс. Яўген Учкуроніс вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне (Слонімскі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні (Смаргонскі дэканат).
Kс. Дзмітрый Урбановіч вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні (Смаргонскі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Ішчолне і парафіі Хрыста Валадара ў Скрыбаўцах (Шчучынскі дэканат).
Kс. Андрэй Кеўлюк вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Ішчолне і парафіі Хрыста Валадара ў Скрыбаўцах (Шчучынскі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі Св. Антонія і Аб’яўлення Пана ў Каменцы і парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Дзембраве (Шчучынскі дэканат).
Kс. Андрэй Пышынскі вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Ваўкавыскі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Рандзілаўшчыне (Дзятлаўскі дэканат).
Kс. Валерый Спірыдон вызвалены ад абавзкаў пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Рандзілаўшчыне (Дзятлаўскі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Ваўкавыскі дэканат).
Kс. Юрый Гурскі вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат) і прызначаны вікарыем парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Лідскі дэканат).
Kс. Ян Варанецкі вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах (Ашмянскі дэканат) і прызначаны вікарыем катэдральнай парафіі Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход).
Kс. Анджэй Ганчар вызвалены ад абавязкаў вікарыя катэдральнай парафіі Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход) і прызначаны вікарыем парафіі Св. Вацлава ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат).
Kс. Юрый Садоўскі вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Св. Вацлава ў Ваўкавыску і прызначаны вікарыем парафіі Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах (Ашмянскі дэканат).
Kс. Ян Кузюк вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Св. Вацлава ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат) і прызначаны вікарыем парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (дэканат Гродна-Захад) і душпастырам глуханямых у Гродне.
Kс. Віталій Пяткевіч вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (дэканат Гродна-Захад) і прызначаны вікарыем парафіі Св. Вацлава ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат).
Kс. Аляксей Венцкевіч SCJ прызначаны вікарыем парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).
Дыякан Эрнэст Мікалайчык накіраваны ў катэдральную парафію Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход).
Дыякан Раман Вайцяховіч скіраваны ў парафію Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат).
JM