Skip to main content

Абвешчаны першыя пераможцы на Парафіядзе

peramozcy 3319 чэрвеня, у другі дзень Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, былі абвешчаны першыя пераможцы некаторых конкурсаў. Усе ў вялікім напружанні чакалі гэтай хвіліны.

Першыя медалі, дыпломы і кубкі былі ўручаны на гарадскім стадыёне ЦСК “Нёман”.

Здаецца, уручэнне ўзнагарод – найпрыгажэйшая хвіліна на Парафіядзе. Дзеці і моладзь чакаюць гэтага моманту – абвяшчэння пераможцаў, падчас якога былі вылучаны найлепшыя ўдзельнікаі сёлетняй юбілейнай Парафіяды.

Усе, каго арганізатары выклікалі на сцэну, пачулі гучныя апладысменты. Пераможцы з вялікім гонарам прымалі на свае шыі медалі: золата, срэбра і бронзу.

peramozcy 1

Тыя, хто атрымаў узнагароды, адразу ж тэлефанавалі дадому – бацькам, каб паведаміць гэтую радасную навіну.

Трэба прызнаць, што атрымаць перамогу на Парафіядзе – вялікі гонар і велізарная радасць. Але таксама трэба памятаць, што найважнейшы ўдзел, і нават калі з гэтай сустрэчы хтосьці ад’едзе без узнагароды і медаля, важна, што ён быў там, што разам з іншымі будаваў супольнасць і вучыўся жыць Евангеллем.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Баляслаў Гавецкі