На мінулым тыдні для асобных душпастырскіх парафіяльных груп са Шчучына былі арганізаваны першыя выезды ў час вакацый.
Літургічная служба алтара правяла два дні ў адпачынку над берагамі ракі. Нават кароткачасовы дождж не змог перашкодзіць хлопцам у забавах, гульнях і цікавых заданнях. Падсумаваннем інтэграцыйнай сустрэчы міністрантаў былі размовы падчас выпячэння хлеба і смажання каўбасак.
У гэты час моладзевы парафіяльны хор “Calasanz” меў магчымасць наведаць шмат цікавых месцаў на Лідчыне і Навагрудчыне. Удзельнікі хору пабывалі на шклозаводзе “Нёман” у Бярозаўцы, дзе маглі пабачыць, як вырабляюцца розныя прадметы са шкла; прыгадаць гісторыю жыцця Адама Міцкевіча, пабываўшы ў доме-музеі, дзе знакаміты польскі паэт правёў дзяцінства; пачуць гісторыю гераічнага мучаніцтва сясцёр назарэтанак з Навагрудка і наведаць месца, дзе благаслаўлёныя манахіні былі жорстка забіты.
Была таксама магчымасць убачыць, сярод іншых сучасных і гістарычных мясцін, найстарэйшую святыню ў Беларусі – ва Усялюбе, руіны палаца Радзівілаў у Жырмунах і адзін з апошніх помнікаў традыцыйнага замкавага будаўніцтва ў Беларусі – Любчанскі замак.
Парафія спадзяецца, што гэта толькі пачатак цікавых планаў і прапаноў для парафіяльных груп у Шчучыне на бягучыя летнія вакацыі, а таксама што гэты час дзеці і моладзь правядуць не толькі са сваімі бліжнімі, але найперш з Богам.
Tэкст і фота: а. Віталій Слука SP