Skip to main content

У гродзенскім францішканскім касцёле прадставілі пантаміму

pantamima fr 917 чэрвеня міністранты парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне разам з хорам „Misterium” прадставілі вернікам пантаміму “Жыць Евангеллем – магчыма”.

У прадстаўленні, якое сабрало шматлікіх парафіян, маладыя акцёры жадалі паказаць, што Евангелле – спосаб і стыль жыцця кожнага хрысціяніна. Пантаміма была заснавана на эпізодах з жыцця св. Яна Паўла ІІ, якія адлюстроўваюць жывое Евангелле на практыцы. Праз гэта праходзіла думка, што жыць Евангеллем у нашы часы магчыма.

Душпастыр францішканскай моладзі а. Павел Раманчук OFM Conv адзначае, што, рыхтуючы пантаміму, яны хацелі нагадаць вернікам пра І Сінод Гродзенскай дыяцэзіі пад дэвізам “Жыць Евангеллем”, які праходзіць зараз.

“Такім чынам мы хацелі ўключыцца ў перажыванне сінадальнай тэматыкі, а таксама заклікаць усіх нашых парафіях да малітоўнай падтрымкі сінадальных камісій”, – дадаў святар.

Маладых акцёраў рыхтавала да выступлення Алена Жэгала.

Kс. Юрый Марціновіч