Skip to main content

“Будзь дзіцём Бога”: у Гродне адбыўся VIII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці

ddd paczatak 212 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся VIII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці.

На сустрэчу дзяцей прыбылі таксама прадстаўнікі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (Мінск, Маладзечна) і Пінскай дыяцэзіі (Баранавічы). У цэлым у свяце прыняло ўдзел больш за 2500 чалавек. Дзецям спадарожнічалі сёстры законныя, святары, катэхеты, бацькі і апекуны.

Сёлета свята праходзіла пад дэвізам “Будзь дзіцём Бога”.

Мэтай арганізатараў было нагадаць дзецям, што кожны чалавек незалежна ад таго, якога ён узросту, з’яўляецца дзіцём Пана Бога, які ўсіх любіць аднолькава. Таксама арганізатары хацелі нагадаць, што Створца любіць кожнае сваё стварэнне і жадае толькі таго, каб яно было шчаслівым.

ddd paczatak 7

Праграму на сцэне вялі героі мультфільма “Шчанячы патруль”. Кожнае дзіця, як здаецца, любіць казкі, таму ўдзельнікі свята з лёгкасцю распазналі гэтых герояў і імгненна маглі назваць імёны сабачак.

Урачыстае адкрыццё Дня дзіцяці здзейсніў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч разам з галоўным арганізатарам кс. Юрыем Марціновічам. Іерарх пажадаў дзецям, каб гэты дзень яшчэ больш наблізіў іх да Бога, які з’яўляецца любячым Айцом і любіць усіх людзей.

На плённае перажыванне свята дзяцей біскуп удзяліў усім яго ўдзельнікам пастырскае благаслаўленне. Пасля пачалася багатая праграма, падрыхтаваная арганізатарамі.

Aнастасія Мішкура

Фота: Вольга Сяліцкая