Skip to main content

"Езус выходзіць насустрач". Эўхарыстычная працэсія прайшла вуліцамі Гродна

bozaje cela krou 473 чэрвеня шматлікія вернікі сабраліся ў гродзенскай катэдры на супольную св. Імшу, якая распачала святкаванне ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста – аднаго з галоўных святаў у Каталіцкім Касцёле.

“Сёння мы засяроджваем сваю ўвагу на таямніцы Эўхарыстыі. Давайце абудзім сваю веру ў тое, што ў маленькай белай гостыі прысутнічае жывы і сапраўдны Хрыстос. Гэта той самы Езус, які калісьці хадзіў па палестынскіх дарогах, здзяйсняў цуды, а пасля быў замучаны, памёр і ўваскрос”, - зазначыў ардынарый на распачацце службы.

bozaje cela krou 1

У гаміліі біскуп Аляксандр заклікаў вернікаў не бянтэжыцца з прычыны таго, што таямніцу прысутнасці Хрыста ў свеце пад знакамі хлеба і віна нельга зразумець логікай.

“Вучні Езуса спачатку таксама з недаверам ставіліся да словаў Збаўцы. Аднак пасля ўкрыжавання і вяртання Настаўніка, яны ўпэўніліся ў Яго абяцанні сілкаваць іх Целам і Крывёй і змаглі пабудаваць моцны Касцёл”, - падкрэсліў іерарх.

Пасля св. Імшы распачалася Эўхарыстычная працэсія вуліцамі горада. У шэсці традыцыйна прынялі ўдзел вернікі з усіх гродзенскіх парафій, а таксама прыбылыя католікі з суседніх краін. Для працэсіі загадзя былі падрыхтаваныя 4 алтары: насупраць катэдральнага, пабрыгідскага, пабернардынскага і францішканскага касцёлаў.

bozaje cela krou 18

Вернікі на чале з Целам Езуса Хрыста, укрытым у знаку хлеба і змешчаным у манстранцыі, затрымоўваліся насупраць гэтых алтароў, чыталі ўрыўкі з Евангелля, праслаўлялі Бога спевам і ўзносілі малітвы.

bozaje cela krou 34

На заканчэнне працэсіі на францішканскім узгорку біскуп Аляксандр удзяліў усім пастырскае бласлаўленне. 

"Моцаю Божага Хлеба стараймася захоўваць Божую праўду ў нашым жыцці, каб жыць у еднасці з Госпадам і бліжнім", - звярнуўся ардынарый да сабраных на завяршэнне ўрачыстасці. 

Тэкст: Ангеліна Марцішэўская 

Фота: Вольга Сяліцкая