Aдышоў у вечнасць спадар Юрый Ксянжкевіч, бацька кс. Томаша Ксянжкевіча CMF, пробашча парафіі Хрыста Валадара ў Азёрах (дэканат Гродна – Усход).
Пахаванне спачылага адбудзецца 4 чэрвеня а 14-й гадзіне ў парафіі Валч (Польшча). Св. Імша за супакой душы памерлага будзе цэлебравацца ў парафіяльным касцёле ў Азёрах 8 чэрвеня ў 18.00.
Вечны супакой дай яму, Пане...