Традыцыйны аўта-мотапрабег "Гродна - за жыццё" адбыўся 27 мая і сабраў разам праваслаўных, католікаў і ўсіх неабыякавых да праблемы абортаў жыхароў горада і бліжняга замежжа. Мерапрыемства пачалося супольнай малітвай каля Пакроўскага кафедральнага сабора.
Затым аўтакалона праехала па гораду, узяўшы ў малітоўнае кола ўсе бальніцы і жаночыя кансультацыі абласнога цэнтра, у якіх здзяйсняліся аборты.
Удзельнікі акцыі ў чарговы раз выказалі сваю пазіцыю: "жыццё пачынаецца з зачацця, а аборт – гэта грэх забойства".
Паводле prolife-grodno.by