28 мая ў будынку Гродзенскай курыі прайшло спатканне катэхетаў дыяцэзіі. Падчас сустрэчы быў падсумаваны 2017-2018 катэхетычны год у дыяцэзіі.
Спатканне стала часам абмену досведам, вынесеным з катэхізацыі дзяцей і моладзі, і роздуму над пройдзеным перыядам, a таксама вызначэннем планаў на будучыню.
На сустрэчу прыбылі святары, сёстры законныя і свецкія катэхеты.
Сустрэча катэхетаў завяршылася святой Імшой у гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Іерарх выказаў падзяку ўсім тым, хто працуе на полі катэхізацыі, за чарговы год адданага служэння і адзначыў, што гэта вялікая і адказная задача, якая ляжыць на кожным катэхеце. Біскуп падзякаваў таксама а. доктару Андрэю Шчупалу CSsR – дырэктару аддзела навучання і выхавання Гродзенскай курыі за яго адданую апеку над катэхетамi Гродзенскай дыяцэзіі.
Кс. Юрый Марціновіч