Skip to main content

У францішканскай парафіі ў Гродне з’явіліся новыя міністранты

novyja ministranty 1620 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, літургічная служба алтара ў парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне (францішканскі) павялічылася на сем чалавек.

Да выканання гэтай ганаровай функцыі хлопцы былі адпаведным чынам падрыхтаваны. Перыяд падрыхтоўкі працягваўся 6 месяцаў, кандыдаты павінны былі здаць практычны і тэарэтычны экзамен. Іх рыхтаваў а. Павел Раманчук OFMConv.

Падчас абраду прыняцця новыя міністранты склалі прысягу, абяцаючы верна выконваць службу Богу, быць дбалым міністрантам ля алтара, добрым вучнем у школе, паслухмяным сынам і добрым братам у сваёй сям'і і добрым сябрам у працы і гульнях. Яны абяцалі таксама жыць і дзейнічаць у адпаведнасці з Прынцыпамі міністрантаў.

У гэты дзень былі благаслаўлёны комжы, якія пасля абяцанняў апранулі новыя слены літургічнай службы алтара як знешні знак сваёй годнасці міністранта. Комжа міністранта азначае чысціню і прыгажосць душы, з якой яны павінны прыступаць да служэння.

Падчас Эўхарыстыі прысутныя ў святыні маліліся за новых міністрантаў, каб Бог Айцец удзяляў ім дапамогу для годнага выканання святога служэння і для прыкладнага жыцця, адпавядаючага іх абавязкам.

Кс. Юрый Марціновіч