Skip to main content

Сакрамэнт канфірмацыі адбыўся ў гродзенскай катэдры

katedra dary duha 420 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбыўся сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт удзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Сакрамэнт хрысціянскай сталасці прынялі 80 чалавек – як маладыя, так і старэйшыя вернікі.

Падчас Эўхарыстыі іерарх маліўся асаблівым чынам за кандыдатаў да канфірмацыі, каб у гэты выключны дзень Дух Святы напоўніў іх сэрцы сваімі дарамі, якія робяць чалавека здольным быць адважным хрысціянінам.

katedra dary duha 7

Гамілію прамовіў канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Аляксандр Мацкевіч, заклікаўшы асабліва маладых людзей да мужнага вызнавання веры і жыцця згоднага з яе прынцыпамі.

На заканчэнне Імшы тыя, хто прыняў сакрамэнт, выказалі ўдзячнасць усім, хто рыхтаваў іх праз катэхізацыю да гэтай важнай падзеі ў іх жыцці, а таксама падзякавалі біскупу за яго ўдзяленне.

Taмаш Мікалайчык, семінарыст