Skip to main content

Адбылася кананічная візітацыя парафіі ў Крамяніцы

kramianica vizitacyja 218 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў кананічную візітацыю парафіі Божага Целa ў Крамяніцы (Ваўкавыскі дэканат).

У гэты дзень іерарх наведаў вернікаў у капліцы Божай Міласэрнасці ў Падбалоцці і супольнасць сясцёр св. Катарыны, панны і мучаніцы (катарынкі), якія служаць у парафіі.

Таксама біскуп памаліўся на мясцовых могілках у інтэнцыі ўсіх памерлых парафіян, а на заканчэнне візітацыі цэлебраваў святую Імшу ў парафіяльным касцёле.

Падчас Эўхарыстыі іерарх маліўся за ўсіх, хто ўтварае парафіяльную супольнасць – аб жывой веры для ўсіх пакаленняў вернікаў.

У справаздачы пробашч кс. Аляксандр Баклажэц адзначыў, што гэтая парафія за 400 гадоў свайго існавання ніколі не была пазбаўлена духоўнай апекі, а святыня ніколі не была знішчана. “Верны люд нашай парафіі з’яднаны, пабожны і ахвярны. Парафія жывая, аб чым сведчаць, напрыклад, святарскія пакліканні, якія паходзяць з яе тэрыторыі”, – дадаў пробашч.

kramianica vizitacyja 9

Ксёндз Аляксандр Баклажэц звярнуў увагу, што з моманту аднаўлення касцёльных структур у нашай краіне з тэрыторыі парафіі выйшла пяць святароў і дзве законныя сястры. На сённяшні дзень адсюль ёсць таксама адзін навучэнец у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і адна сястра законная, якая праходзіць пачатковую фармацыю ў сясцёр Місіянерак Любові.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч, падсумоўваючы кананічную візітацыю, падзякаваў вернікам за трыванне з Хрыстовым Касцёлам і за захаванне традыцыі. Іерарх дзякаваў таксама за перадачу веры з пакалення ў пакаленне і за адданасць, з якой яны клапоцяцца аб сваёй парафіяльнай святыні.

Біскуп заклікаў парафіян працягваць будаваць найперш жывы Касцёл, які складаецца з людзей. “Будуйце адзін аднаго ў веры і служыце Пану з весялосцю”, – сказаў іерарх.

kramianica vizitacyja 42

На сённяшні дзень крамяніцкая парафія складаецца з 27 вёсак і налічвае каля 1300 вернікаў. У парафіі тры катэхетычныя пункты, дзе вядзецца катэхізацыя дзяцей і моладзі, якую здзяйсняюць з 1996 г. сёстры катарынкі.

Kс. Юрый Марціновіч