Skip to main content

Miхаліт з Васілішак прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне

mihalit 919 мая ў касцёле бл. Анэлі Салявы ў Кракаве (Польшча) адбыліся прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні.

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у гэты дзень дыякан Aляксандр Ашмянчук, які паходзіць з парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Васілішках (Шчучынскі дэканат). Ён належыць да Кангрэгацыі св. Арханёла Міхала (міхаліты).

Пасвячэнні ўдзяліў кардынал Станіслаў Дзівіш, арцыбіскуп Кракаўскі на пенсіі. У гаміліі іерарх падкрэсліў узнёсласць задач і годнасці, якія вынікаюць з гэтага сакрамэнту.

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел ксяндзы міхаліты, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама сям’я і сябры новапрэзбітэра Aляксандра Ашмянчука.

mihalit 17

Даведка:

Кангрэгацыя св. Арханёла Міхала (лац. Congregatio Sancti Michaelis Archangeli, папулярная назва – міхаліты) – супольнасць святароў і братоў законных, заснаваная ў пачатку ХХ ст. благаслаўлёным кс. Браніславам Маркевічам. Апекуном супольнасці з’яўляецца св. Міхал Арханёл.

Дзейнасць супольнасці канцэнтруецца на выхаваўчай працы сярод дзяцей і моладзі, асабліва занядбаных маральна і матэрыяльна.

У душпастырскай працы міхаліты стараюцца несці Евангелле ў асабліва занядбаныя ў рэлігійным плане асяроддзі. У выхаваўчай дзейнасці яны робяць націск на навучанне працавітасці і ашчаднасці, трываласці, а таксама на ўказванне вартасцяў і прыгажосці жыцця, у якім чалавек ставіць Бога на першае месца.

У Гродзенскай дыяцэзіі міхаліты служаць у трох парафіях: у Васілішках, Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат) і Шылавічах (Ваўкавыскі дэканат).

Кс. Юрый Марціновіч