10 мая навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне здзейснілі падарожжа па вядомых гістарычных мясцінах Беларусі, падчас якога не толькі ўбачылі шмат цікавага і ўнікальнага, але і пашырылі свае веды аб гісторыка-культурнай спадчыне роднага краю.
Сярод наведаных месцаў былі такія, як Белавежская пушча, страусіная ферма, былы кляштар айцоў місіянераў у вёсцы Лыскава і магіла Францішка Карпінскага, знакамітага польскага паэта і драматурга, над якой семінарысты праспявалі гімн “Regina Coeli” і памаліліся Літаніяй да Найсвяцейшай Панны Марыі.
Завяршыўся гэты незабыўны для ўдзельнікаў падарожжа дзень каля касцёла святога Міхала Арханёла ў Поразаве прыемным адпачынкам, які арганізаваў для семінарыстаў мясцовы пробашч кс. Юрый Канапелька.
Семінарыйная супольнасць невыказна ўдзячная ўсім тым, хто дапамог здзейсніць гэтае цікавае, пазнавальнае і карыснае падарожжа.
Яўген Амасёнак, семінарыст