2 мая ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася першая арганізацыйная сустрэча валанцёраў Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці. VIII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці адбудзецца 2 чэрвеня ў Гродне.
На сустрэчы сабралося каля 20 чалавек з розных парафій Гродна, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у падрыхтоўцы свята для дзяцей Гродзенскай дыяцэзіі.
Кожны ўдзельнік сустрэчы запоўніў анкету. Потым арганізатары прааналізуюць анкеты, падзеляць абавязкі і далучаць удзельнікаў да адпаведных груп і майстэрняў, якія будуць дзейнічаць падчас Дня дзіцяці.
Арганізатары чакаюць таксама новых валанцёраў, якія захочуць разам падрыхтаваць шматлікія забавы для дзяцей падчас VIII Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці.
Паведаміць пра свой удзел у валанцёрстве і атрымаць больш інфармацыі пра гэта можна ў кс. Юрыя Марціновіча — арганізатара і адказнага за Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці:
e-mail: sakralna@op.pl
тэл.: (8 029) 784 05 72
Наступная сустрэча валанцёраў адбудзецца 9 мая ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 18.00.
JM