Skip to main content

Адбылася адпустовая ўрачыстасць у Пераломе

kapucyny 2Адпустовая ўрачыстасць св. Юрыя адбылася ў мясцовасці Пералом над Нёманам у нядзелю 29 красавіка.

Даўнейшая вёска, а зараз дачны пасёлак, з’яўляецца калыскай няспыннай прысутнасці братоў капуцынаў на беларускай зямлі. Восемдзесят гадоў таму, ў чэрвені 1938 года тут быў заснаваны капуцынскі кляштар і касцёл св. Юрыя і Імя Марыі.

kapucyny 1

Нягледзячы на складаны лёс святыні і яе апекуноў — капуцынаў — гэтае маляўнічае месца застаецца асаблівым каранём беларускай тоеснасці манахаў.

Больш фотаздымкаў па спасылцы.