Skip to main content

Чаканні ўдзельнікаў СМБ 2018: “Прагнем духоўных плёнаў і новых знаёмстваў!”

adm nuncyj 19Шматлікія маладыя людзі сабраліся на ІІІ Агульнабеларускай сустрэчы моладзі, якая адбываецца 29 красавіка – 1 мая ў Гродне. Усе яны прыехалі з розных куткоў краіны ў добрым настроі, са спадзяваннямі, хоць і крыху стомленыя.

На сёлетнія Дні моладзі Беларусі прыбылі каля 2 000 удзельнікаў з Гродзенскай, Пінскай, Віцебскай дыяцэзій і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Некаторыя з іх у Гродне ўпершыню. Прызнаюцца, што горад іх уражвае, асабліва велічныя святыні.

Першы дзень звычайна самы незвычайны і насычаны. Хлопцы і дзяўчаты пераадольваюць далёкі шлях з роднай парафіі, пазнаюць адзін аднаго, знаёмяцца з сем’ямі, якія прымаюць іх на начлег. Наперадзе іх чакае багатая праграма, мэта якой – напоўніць моладзь духоўнымі сіламі, каб яна магла з запалам і энергіяй несці сваю веру ў жыццё.

Ангеліна Пакачайла