Skip to main content

Фармацыйная сустрэча маладых святароў прайшла ў Росі

farmacyjnaja ros 723-24 красавіка ў рэкалекцыйным доме “Міласэрнасць” у Росі адбылася фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 8 гадоў святарства.

Удзел у гэтых духоўных практыкаваннях прынялo больш за 25 святароў.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі выслухалі тэматычныя канферэнцыі, трывалі на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і дзяліліся перажываннем свайго святарства, якое засноўваецца на служэнні Богу і людзям.

farmacyjnaja ros 18

На заканчэнне фармацыйнай сустрэчы святую Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх асаблівым чынам маліўся ў інтэнцыі ўсіх святароў Гродзенскай дыяцэзіі, каб яны з вялікай руплівасцю і аданасцю прысвячалі сябе служэнню Касцёлу і з клопатам і любоўю адносіліся да кожнай даверанай ім асобы.

Таксама ў гэты дзень адбыўся экзамен для святароў, якія сёлета будуць адзначаць восьмую гадавіну прэзбітэрскага пасвячэння – на заканчэнне іх удзелу ў такіх сустрэчах. Святары здалі экзамен па дагматычнай тэалогіі, кананічнаму праву і спаведніцтву.

Кс. Юрый Марціновіч