Skip to main content

Навучэнцы гродзенскай семінарыі наведалі Дом міласэрнасці ў Каменцы

kamenka wds 522 красавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко наведалі Дом міласэрнасці ў Каменцы – прытулак для састарэлых і хворых, якіх даглядае супольнасць сясцёр Маці міласэрнасці.

Многія падапечныя Дома міласэрнасці, як сцвярджаюць семінарысты, жывуць у стане песімізму і расчаравання, бо не маюць побач тых блізкіх сэрцу людзей, з якімі яны правялі большую частку свайго жыцця. Таму яны заўсёды вельмі цешацца новым знаёмствам і гасцям. З іншага боку, навучэнцы сталі сведкамі невыказна складанага і ахвярнага служэння, якое бескарысліва з дня ў дзень выконваюць працаўнікі прытулка.

Такога характару досвед вельмі карысны для семінарыстаў, якія асаблівым чынам пакліканы да служэння найбольш патрабуючым і ўцелаўлення Божай Міласэрнасці ў сучасным свеце.

Яўген Амасёнак, семінарыст