Skip to main content

Семінарысты з Гродна наведалі радунскі дом-інтэрнат

radun wds 919 красавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко традыцыйна наведалі дзяцей з радунскага дома-інтэрната, каб падзяліцца з імі радасцю перажывання велікоднага перыяду.

Сустрэча з дзецьмі пачалася з футбольнага матчу, падчас якога жыхары дома-інтэрната прадэманстравалі семінарыстам сваё спартыўнае майстэрства. Пасля гэтага спаборніцтва навучэнцы сустрэліся са сваімі даўнімі сябрамі з дзіцячага прытулка. Адкрытая і радасная ўсмешка на тварах выхаванцаў інтэрната сведчыла пра тое, што яны з нецярплівасцю чакалі прыезду семінарыстаў.

radun wds 13

Час, праведзены разам з дзецьмі, яшчэ раз пераканаў навучэнцаў семінарыі ў Гродне ў неабходнасці і важнасці арганізацыі такога роду сустрэч, якія вельмі моцна ўплываюць як на тых, хто рыхтуецца да святарства, так і на дзяцей, якім неабходныя ўвага і клопат.

Яўген Амасёнак, семінарыст