Skip to main content

Навучэнцы гродзенскай семінарыі прынялі ўдзел у сустрэчы семінарыстаў у Чэнстахове

seminarysty cz 617-18 красавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прынялі ўдзел у пятай Агульнапольскай пілігрымцы Вышэйшых духоўных семінарый на Яснай Гары ў Чэнстахове.

“У Сэрцы Езуса, у Сэрцы Марыі” – пад такім дэвізам звыш 2 тыс. семінарыстаў, выкладчыкаў, рэктараў духоўных семінарый з усёй Польшчы сабраліся на супольнай малітве ў чэнстахоўскім архікатэдральным касцёле Святой Сям’і.

Аскетычная канферэнцыя, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, велічная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Чэнстахоўскай, супольная Эўхарыстыя, якую ўзначаліў арцыбіскуп Хорхе Карлас Патрон Вонг, сакратар Кангрэгацыі па справах Духавенства ў Ватыкане, – усё гэта спрыяла фарміраванню ў сэрцах будучых святароў пачуцця адказнасці і важнасці іх далейшага служэння.

seminarysty cz 11

Семінарысты з Гродна ў вышэйшай ступені ўдзячныя семінарыйным уладам за арганізацыю пілігрымкі, за магчымасць адчуць веліч і маштабнасць святарскага паклікання, за шматлікія сустрэчы з іх аднадумцамі, а галоўнае, за час, праведзены ў глыбокай еднасці са сваёй Найлепшай Маці, якая з’яўляецца для навучэнцаў галоўным арыенцірам на дарозе да Хрыста.

Яўген Амасёнак, семінарыст