Skip to main content

Навучэнцы гродзенскай семінарыі прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах у Вільнюсе

kleryki litwa 113-14 красавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко прынялі ўдзел у спаборніцтвах па валейболе, якія праходзілі ў Вільнюсе (Літва) паміж камандамі семінарыстаў з розных куткоў Прыбалтыкі.

Незабыўна цёплая атмасфера панавала падчас мерапрыемства, на якім будучыя святары мелі магчымасць падзяліцца паміж сабой уласным досведам перажывання паклікання. У выніку спаборніцтваў беларуская каманда заняла першае месца сярод семінарыйных супольнасцяў з Рыгі, Вільнюса і Каўнаса.

Семінарыйная супольнасць віншуе навучэнцаў з перамогай і жадае далейшых поспехаў у рэалізацыі спартыўных здольнасцяў, якімі адарыў іх Бог.

Яўген Амасёнак, семінарыст