Skip to main content

Дзеці і моладзь парафіі ў Сапоцкіне прадставілі містэрыю “Звычайны цуд”

zwyczajny cud 1315 красавіка дзеці і моладзь парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне прадставілі містэрыю “Звычайны цуд”.

Вернікі парафіі і госці з Гродна, якія ў гэты вечар сабраліся ў мясцовым Доме культуры, мелі магчымасць яшчэ раз пачуць праўду аб уваскрасенні Езуса Хрыста, якая з’яўляецца фундаментам веры.

Падчас прадстаўлення маладыя акцёры жадалі данесці да ўсіх прысутных, што важныя не словы, запэўніванні і абяцанні, а тое, што чалавек можа зрабіць для Бога.

Праз містэрыю яны падкрэслілі, што сустрэча з Уваскрослым Панам змяняе чалавечыя сэрцы і дадае сіл, робіць чалавекам непераможным, напаўняе верай і міласэрнасцю, дзякуючы чаму ён становіцца здольным прысвяціць сваё жыццё Езусу. Звярталася ўвага, што менавіта гэтага чакае ад чалавека Хрыстус.

zwyczajny cud 11

Кожны, хто прысутнічаў на прадстаўленні, атрымаў для сябе пасланне на спецыяльна падрыхтаванай картцы:

“Наколькі далёка ты ўпусціш Бога ў сваё жыццё, настолькі Ён зможа разам з табой перамяняць тваё жыццё і чыніць у ім звычайныя цуды”.

Пасля тэатральнай пастаноўкі пробашч сапоцкінскай парафіі кс. Антоні Абухоўскі падзякаваў дзецям і моладзі за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы містэрыі, а сёстрам законным з Супольнасці Дачок Маці Божай Балеснай (серафіткі) за арганізацыю рэпетыцый i ініцыятыву.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Людміла Кавальчук