Skip to main content

Адбылася сустрэча дэканаў Гродзенскай дыяцэзіі

dzekany 18Гімнам да Духа Святога пачалася 13 красавіка ў новым Інфармацыйна-пілігрымкавым цэнтры Гродзенскай дыяцэзіі пры пабрыгіцкім кляштары ў Гродне сустрэча дэканаў дыяцэзіі.

Сустрэчу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Прысутнічаў таксама дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Падчас пасяджэння адбылося ўручэнне дэкрэтаў аб персанальным складзе дэканальных сінадальных груп. Таксама было абвешчана, што ў найбліжэйшы час адбудуцца выбары ў Святарскую раду на 2018-2024 гг. Выбары здзейсняць святары, а вынікі будуць аб’яўлены 3 мая падчас найбліжэйшага дня духоўных сустрэч святароў Гродзенскай дыяцэзіі.

Генеральны сакратар Сінода кс. канонік Антоні Грэмза азнаёміў прысутных святароў з працамі Сінода.

dzekany 15

Сустрэча скончылася супольнай малітвай і благаслаўленнем, якое ўдзялілі біскупы на далейшы плённы ход сінадальных прац.

I Сінод Гродзенскай дыяцэзіі пачаўся 16 лістапада, ва ўрачыстасць Маці Божай Міласэрнасці, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз Сінода – “Жыць Евангеллем”.

Кс. Юрый Марціновіч