Skip to main content

Велікодны фестываль адбыўся ў Смаргоні

smargon kancert 47 красавіка пры смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла ў араторыі св. Яна Боско адбыўся велікодны фестываль пад дэвізам “Аллелюя, Пану заспявайма!”.

Ужо ў трэці раз прадстаўнікі парафіі – дзеці, моладзь і дарослыя – разам славілі Бога, чытаючы вершы, спяваючы і танцуючы, каб выказаць падзяку Пану за Ягоную вялікую міласэрную любоў. Такім чынам усе разам, як парафіяльная супольнасць, адсвяткавалі Хрыстовае ўваскрасенне.

Таксама ўдзел у канцэрце стаў для парафіян дадатковым стымулам у перажыванні прысутнасці Хрыста Уваскрослага, які прыносіць свету надзею і радасць і забяспечвае вечнае жыццё

Kс. Юрый Марціновіч