Падчас 69-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў тайным галасаванні іерархамі было выбрана яе кіраўніцтва.
На бліжэйшыя 3 гады кіраўніцтва ККББ зацверджана ў наступным складзе: старшынёй абраны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, віцэ-старшынёй – біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч, генеральным сакратаром – дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Пасяджэнне ККББ адбываецца ў Гродне 11–12 красавіка. У ім прымаюць удзел усе біскупы Беларусі, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, a таксама Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Ян Сяргей Гаек MIC.
Кс. Юрый Марціновіч