Skip to main content

Сцэнку пра міласэрнасць прадставілі ў ваўкавыскай парафіі

waukawysk scenka 28 красавіка, ва ўрачыстасць Божай Мiласэрнасцi, дзецi i моладзь парафii Св. Станiслава Косткi ў Ваўкавыску прадставiлi cцэнку пра прыгоды адной сям’і, якія сталі для яе членаў важным урокам хрысціянскіх цнотаў.

Героі сцэнкі – дзеці – з-за ўласнай ганарыстасці і сквапнасці страцілі сваю матулю. Каб вярнуць яе, ім давялося змянiць сябе, навучыцца быць мiласэрнымi да блiжнiх і прасіць дапамогі ў Таго, хто заўсёды з намі – Езуса Хрыста.

Бацькi i ўсе прысутныя былi вельмі ўзрушаны сюжэтам сцэнкi, якая была прадстаўлена проста і даступна. Са слязьмi замілавання на вачах яны працяглымi апладысментамi ўзнагародзілі артыстаў, якія шмат часу прысвяцілі падрыхтоўцы прадстаўлення.

У якасці яшчэ адной узнагароды ім, а таксама ўсім дзецям, якiя падчас Вялікага посту ўдзельнiчалi ў Крыжoвым шляху, дасталіся салодкiя пачастункi.

Святлана Мурончык

Фота: Алiна Мурончык