Skip to main content

Mалітва за ахвяр смаленскай катастрофы адбылася ў Гродне

smalensk malitwa 210 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася святая Імша ў інтэнцыі ахвяр трагедыі пад Смаленскам. У гэты дзень прыпала восьмая гадавіна гэтай страшнай авіякатастрофы.

Эўхарыстыю ў інтэнцыі ўсіх загінулых узначаліў біску Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Удзел у Імшы прынялі гродзенцы і прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу на чале з Генеральным консулам Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраславам Ксёнжэкам.

Катастрофа польскага самалёта Tу-154M здарылася 10 красавіка 2010 г. пад Смаленскам. У ёй загінула 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яго жонка, а таксама апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнанні Рышард Качароўскі. Польская дэлегацыя накіроўвалася на ўрачыстасці з нагоды 70-годдзя Катынскага расстрэлу.

Кс. Юрый Марціновіч