Skip to main content

Музычны гурт “OPEN” выступіў з велікодным канцэртам у гродзенскім хоспісе

hospis open 27 красавіка ў стацыянары хоспіса гарадской клінічнай бальніцы №3 г. Гродна адбыўся ўжо традыцыйны канцэрт з серыі “Музычны полудзень”. Канцэрт быў арганізаваны для самых слабых і безабаронных дарослых, чыё жыццё блізкае да завяршэння.

У гэты дзень хоспіс быў напоўнены велікоднымі песнямі і вясновым настроем. З канцэртам выступіў музычны гурт душпастырствa студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN”. Маладыя артысты падзяліліся радасцю Уваскрасення Пана нашага Езуса Хрыста.

Сваімі песнямі яны падарылі хворым крыху радасці і надзеі.

hospis open 8

Выкладчыкі і студэнты факультэта эканомікі і ўпраўлення Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы падрыхтавалі велікодныя прывітанні ў выглядзе паштовак, якія дадалі настрою ў гэтае пасхальнае мерапрыемства.

Усмешкі і радасць на тварах пацыентаў сталі лепшай узнагародай для гасцей. Песні маладых выканаўцаў парадавалі сэрцы, дапамагаючы выстаяць у цяжкай барацьбе за годнае жыццё да канца.

Алег Гарбачоў