Skip to main content

Вялікдзень у фотаздымках: парафія ў Крэве

wialikdzen u krewie 13Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з Вялікай суботы і ўрачыстасці Уваскрасення Пана ў парафіі Перамянення Пана ў Крэве.

Пробашч парафіі кс. Юрый Церабей у апошні дзень Пасхальнага Трыдууму, Вялікую суботу, наведаў сваіх парафіян у розных вёсках, каб між іншым ля прыдарожных крыжоў благаславіць стравы на велікодны стол.

Потым у нядзельную раніцу вернікі парафіі адсвяткавалі самую галоўную хрысціянскую ўрачыстасць — Уваскрасенне Пана нашага Езуса Хрыста.

JM