Skip to main content

Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у фотаздымках: парафія ў Суботніках

subotniki zhamyslaul 37Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з Пасхальнага Трыдууму і ўрачыстасці Уваскрасення Пана ў парафіі Св. Уладзіслава ў Суботніках i капліцы Хрыста Валадара і Маці Божай Фацімскай у Жамыслаўлі (Іўеўскі дэканат).

Урачыстыя літургіі ў гэты час, які з’яўляецца вяршыняй усяго літургічнага года, узначаліў пробашч парафіі кс. Аляксандр Лебядзевіч.

Святы Пасхальны Трыдуум Мукі, Смерці і Уваскрасення Пана пачынаецца Эўхарыстычнай літургія Вячэры Пана вечарам у Вялікі чацвер, а заканчваецца Нешпарамі Уваскрасення Пана.

Акрамя Імшы Вячэры Пана, Трыдуум уключае Літургію Мукі Пана ў Вялікую пятніцу і Літургію Пасхальнай вігіліі, якая пачынаецца ў суботу пасля захаду сонца. Цэнтр гэтых дзён – Літургія Пасхальнай вігіліі, што з’яўляецца “Маці ўсіх літургій”.

Фота: Людміла Пясецкая

JM