Skip to main content

Біскуп Станеўскі ў велікодную раніцу: Уваскрасенне Хрыста – свята жыцця

rezurekcyja lida 41 красавіка ранішняй святую Імшу ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Шматлікія вернікі, сабраныя на Эўхарыстыі, рушылі найперш у рэзурэкцыйнай працэсіі, каб трыумфаваць перамогу жыцця над смерцю. На пачатку працэсіі неслі фігуру Уваскрослага Хрыста, падперазаную чырвонай стулай, і пасхал, якія з’яўляюцца знешнімі знакамі распачатага Велікоднага перыяду.

У гаміліі біскуп Юзаф Станеўкі адзначыў, што ўваскрасенне Хрыста з’яўляецца святам жыцця і перамогі над смерцю і над грахом, якое адкрывае перспектывы новага жыцця і новай надзеі.

Іерарх звярнуў увагу, што сабраныя на Эўхарыстычнай літургіі нанова перажываюць памяць Уваскрасення Пана і распазнаюць Яго ў ламанні хлеба.

rezurekcyja lida 16

Біскуп пажадаў, каб велікодныя святы ўносілі ў жыццё кожнага чалавека мір і сапраўдную радасць ад сустрэчы з Уваскрослым Панам.

Кс. Юрый Марціновіч