Skip to main content

У Вялікую суботу біскуп Юзаф Станеўскі наведаў лідскую парафію Святой Сям’і

lida w subota 5Нечаканай і радаснай падзеяй для вернікаў парафіі Святой Сям'і ў Лідзе быў прыезд дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага на благаслаўленне страў на велікодны стол. Іерарх наведаў парафію ў Вялікую суботу, 31 сакавіка.

Сустрэлі біскупа святары, семінарысты і міністранты парафіі.

У сваім слове іерарх адзначыў, што стол, за які мы будзем сядаць разам са сваімі сем'ямі ў Велікодную нядзелю, павінен быць падобны на літургічны стол, які называецца алтаром,  дзе ўсе людзі адзіныя і роўныя перад Богам.

Потым біскуп благаславіў велікодныя стравы, правёў адарацыю і памаліўся разам з парафіянамі дзясяткай Ружанца.

У канцы іерарх павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым святам і пажадаў захоўваць у сэрцы святло і любоў, якім адорвае нас Уваскрослы Езус.

Вікторыя Бурч