Skip to main content

Літургія Вялікай Пятніцы: "Крыж - гэта нашае збаўленне"

liturgija vp 530 сакавіка ў катэдральным касцёле ў Гродне адбылася літургія Мукі Пана – набажэнства Вялікай пятніцы, у якім асабліва ўшаноўваецца дрэва Крыжа. 

Вялікая пятніца – адзіны дзень у літургічным годзе, калі ў святынях не цэлебруецца св. Імша. Літургія складаецца з трох частак: літургіі слова, адарацыі крыжа і св. Камуніі. 

Набажэнства па традыцыі распачынаецца з таго, што ксёндз кладзецца крыжам і пэўны час моліцца ў маўчанні разам з вернікамі, якія стаяць на каленях. Цэнтральнай часткай літургіі Мукі Пана з’яўляецца адарацыя святога Крыжа, на якім здзейснілася збаўленне свету. Яна распачынаецца ўрачыстым адкрыццём распяцця ад фіялетавай тканіны, якой было закрыта з V Нядзелі Вялікага посту. Пасля духавенства і ўсе вернiкi могуць падысці да крыжа і пацалаваць яго, аддаўшы пашану Збаўцы.

Ксёндз пробашч, Ян Кучынскі, задаў пытанне вернікам:"Каго шукаем ў жыцці? Каб знайсці адказ, трэба глядзець на крыж і шукаць там адгадку". 

"Езус памёр на крыжы за ўсіх нас, Ён узяў на сябе ганебную смерць дзеля нашага збаўлення, даў нам магчымасць тым самым пазнаць міласць і любоў нашага нябеснага Айца", - дадаў святар.

Апошнім літургічным актам гэтага дня з’яўляецца перанясенне Найсвяцейшага Сакраманту ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу, дзе ён будзе адараваны да пачатку Пасхальнай вігіліі.

Вольга Сяліцкая