28 сакавіка, у Вялікую сераду, у гродзенскай парафіі Святога Духа ўпершыню прайшоў тэатралізаваны Крыжовы шлях. Евангельскія сцэны апошніх момантаў зямнога жыцця Езуса Хрыста інсцэніравалі мясцовы вікарый кс. Андрэй Белаблоцкі разам з малодшымі вернікамі. Пакутны шлях Збаўцы быў прадстаўлены паводле 14 прыпынкаў, што дало магчымасць прысутным глыбей зразумець сэнс цярпення Езуса, якое Ён ахвяраваў за нашы грахі.
Фота: Данута Казановіч