Skip to main content

Пальмовая нядзеля ў Шчучыне: вернікі патрабуюць Бога

palmowaja szczuczyn  2Сёлетняя Пальмовая нядзеля, якая прыпала на 25 сакавіка, у парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне стала сапраўднай маніфестацыяй веры мясцовых католікаў.

На прыкасцёльным пляцы сабраліся сотні вернікаў, якія прыйшлі з пальмамі ў руках. Благаслаўленне пальмаў здзейсніў а. Вітальд Пяцельчыц, пробашч парафіі. Затым адбылася святая Імша.

Пальмы, выкананыя з галінак вербы, з’яўляюцца сімвалам аздараўлення і абуджэння з зімовай летаргіі. Для шчучынскіх парафіян нядзеля Мукі Пана стала нагодай да аздараўлення духоўнага жыцця і да адкрыцця на дар Божай ласкі. Сведчанне, якое далі ўдзельнікі нядзельнай урачыстасці, стала доказам таго, што вернікі патрабуюць Бога і жадаюць супрацоўнічаць з Яго ласкай.

Кс. Юрый Марціновіч