Skip to main content

Рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання, адбыліся ў гродзенскай семінарыі

rek paklikanne wds 6З 23 па 25 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню жыццёвага паклікання. Каля 60 юнакоў сустрэліся на супольнай малітве, каб паразважаць над тэмай “Наблізіцца да таямніцы Крыжа”.

Падчас рэкалекцый удзельнікі мелі магчымасць адчуць атмасферу семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, узбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы, каб глыбей перажыць падзеі Вялікага тыдня і падрыхтавацца да асабістай сустрэчы з Уваскрослым Хрыстом.

Удзел у Крыжовым шляху вуліцамі горада, сустрэча з прабачаючым Езусам у сакрамэнце пакаяння, разважанні над Божым словам у групах, святая Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту – усё гэта спрыяла паглыбленню і ўмацаванню духоўнай сувязі маладых людзей з Хрыстом, каб яны з адвагай маглі прыняць той жыццёвы напрамак, які прапануе ім Бог.

Яўген Амасёнак, семінарыст