Skip to main content

"Любоў заўсёды неабходна": семінарысты наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Галавічполе

galaviczpole 622 сакавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з кс. прэфектам Андрэем Лішко наведалі дом-інтэрнат у вёсцы Галавічполе, дзе іх з нецярплівасцю чакалі дзеці-інваліды.

Наследаваць Езуса на шляху служэння – галоўны матыў, які чарговы раз падштурхнуў клерыкаў сустрэцца са сваімі даўнімі сябрамі. На працягу ўсёй семінарыйнай фармацыі будучыя святары выхоўваюць у сабе пачуццё ўражлівасці да найбольш патрабуючых, каб заўсёды быць гатовымі выйсці насустрач бліжняму і праявіць да яго любоў.

Падчас сустрэчы семінарысты чарговы раз сталі сведкамі таго, як Бог няспынна схіляецца над кожным чалавекам, каб адарыць яго Сваёй бясконцай дабрынёй і міласэрнасцю.

Любоў – caritas – заўсёды будзе неабходнай, нават у самым справядлівым грамадстве. Няма такога справядлівага дзяржаўнага ладу, у якім паслуга любові была б непатрэбнай.(Энцыкліка Бенэдыкта XVI “Deus caritas est”)

Яўген Амасёнак, семінарыст