Skip to main content

Дабрачынны велікодны кірмаш прайшоў у гродзенскім касцёле Божай Міласэрнасці

karytas kirmasz 218 сакавіка ў касцёле Божай Міласэрнасці (Вішнявец) у Гродне адбыўся дабрачынны кірмаш, які падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. 

На кірмашы былі прадстаўлены сувеніры велікоднай тэматыкі, якія стваралі валанцёры дабрачыннай арганізацыі і выхаванцы дамоў-інтэрнатаў са сваімі выхавальнікамі. Парафіяне маглі набыць да надыходзячага свята прыгожыя вырабы ручной працы, віншавальныя паштоўкі, дэкаратыўныя свечкі, печыва.

karytas kirmasz 3

На апошнім тыдні Вялікага посту супрацоўнікі “Карытас” плануюць адрасна наведаць дзяцей са шматдзетных сем’яў і дзяцей, якія маюць праблемы са здароўем. Частка сродкаў з праведзеных акцый будзе накіравана на падтрымку самотных і патрабуючых у межах “Мабільнай дапамогі”.

karytas kirmasz 4

Усім вернікам, якія прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі, супрацоўнікі “Карытас” складаюць падзяку.

Наталля  Вішнеўская