Skip to main content

Iмяніны кс. прэлата Юзафа Трубовіча: Бог напаўняе сэрца сэнсам жыцця

trubovicz 1619 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа — абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, дзень сваіх імянін адзначаў найстарэйшы ў Беларусі святар, кс. прэлат Юзаф Трубовіч.

У гэты дзень святар цэлебраваў урачыстую святую Імшу ў гродзенскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Падчас Эўхарыстыі кс. Трубовіч дзякаваў Пану за ўсіх людзей, якіх Божы Провід паставіў на шляху яго жыцця.

“Святар ніколі не самотны, бо кожную хвіліну можа звярнуцца ў малітве да Бога, якому служыць усім сваім жыццём. Бог дае чалавеку ласку і напаўняе яго сэрца супакоем і сэнсам жыцця”, – дадаў ксёндз прэлат.

trubovicz 1

Шматлікім вернікам, якія прыйшлі, каб падтрымаць святара сваімі малітвамі, кс. Юзаф Трубовіч падзякаваў за віншаванні і вялікую дабрыню, з якой ставяцца да яго. Святар запэўніў, што кожны дзень памятае ў сваіх малітвах пра кожнага чалавека і што яго вялікім жаданнем з’яўляецца, каб кожны “жыў з Богам і ішоў шляхам, вызначаным толькі Богам”.

Кс. Юрый Марціновіч