Skip to main content

У Шчучыне павялічылася літургічная служба алтара

szczuczyn sk 1218 сакавіка, у V нядзелю Вялікага посту, літургічная служба алтара “Каласанс” у Шчучыне перажывала сваё свята – у яе лік увайшлі восем новых міністрантаў і чатыры новыя лектары.

Цырымонію прыняцця новых членаў у літургчіную службу алтара правёў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP. Пасля прамоўленых пробашчам уводных словаў кандыдаты склалі перад прысутнымі ў святыні парафіянамі прысягу вернасці ў служэнні Хрысту і Яго Касцёлу.

Пазней новыя міністранты ўпершыню апранулі белыя літургічныя адзенні – комжы, а новым лектарам былі ўручаны крыжы.

Парафія жадае новым міністрантам і лектарам адвагі і трываласці ў служэнні пры алтары Пана.

А. Віталь Слука SP

Фота Андрэя Арціша