Skip to main content

Урачыстасць св. Юзафа ў гродзенскай катэдры: малітва за Бэнэдыкта XVI i біскупа Станеўскага

sw juzafa katedra 319 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя маліліся за Папу на пенсіі Бэнэдыкта XVI (Ёзафа Ратцынгера) і дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага. Малітвамі атачылі таксама ўсіх, хто падчас хросту атрымаў імя Юзаф.

Святая Імша, якую ўзначаліў пробашч катэдральнай парафіі кс. кан. Ян Кучынскі, цэлебравалася перад алтаром св. Юзафа. У гаміліі кс. Андрэй Лішко, прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, нагадаў вернікам пра асобу св. Юзафа, Апекуна Святой Сям'і. Святар адзначыў, што святы Юзаф з’яўляецца прыкладам працавітасці і вернасці асабліва для сучасных мужчын.

У Імшы прынялі ўдзел шматлікія жыхары горада Гродна, якія прыйшлі, каб узнесці малітвы праз заступніцтва вялікага святога.

Томаш Мікалайчык, семінарыст