Skip to main content

Дзень засяроджання прайшоў у семінарыі ў Гродне

wds zasiarodzanne 816 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання. Духоўным айцом для семінарыстаў быў у гэты дзень кс. Тадэвуш Крыштопік, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы.

Аскетычныя канферэнцыі, Крыжовы шлях, сакрамэнт пакаяння і паяднання, святая Імша спрыялі таму, каб семінарысты нанова паразважалі над глыбінёй сваіх адносінаў з Богам, без якіх немагчыма штодзённае жыццё сапраўднага вучня Хрыста.

Невыпадкова духоўныя практыкаванні прыпалі на час Вялікага посту, калі кожны веруючы імкнецца спыніць свае крокі, увайсці ў таямніцу ўласнага крыжа і паразважаць над тым, што, а дакладней Хто, займае найважнейшае месца ў ягоным сэрцы.

Напрыканцы духоўных практыкаванняў семінарыйная супольнасць выразіла ўдзячнасць рэкалекцыяністу і паабяцала рэалізаваць у сваім жыцці ўсе прапановы, якімі так шчодра дзяліўся кс. Тадэвуш Крыштопік падчас сустрэчы.

Яўген Амасёнак, семінарыст