Skip to main content

Крыжовы шлях у абарону жыцця прайшоў у гродзенскай катэдры

kr szliach katedra 3216 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбыўся Крыжовы шлях у абарону жыцця.

Набажэнства правялі члены малітоўнай групы “У абарону жыцця”, якая дзейнічае пры гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці. У разважаннях, якія чыталіся падчас кожнай стацыі Крыжовага шляху, уздымалася тэма сям’і і важная праблема нашага часу – праблема абортаў.

Прысутныя ў катэдральным касцёле супольна маліліся ў інтэнцыі абароны кожнай сям’і ад негатыўных уплываў сучаснага свету і ў інтэнцыі жыцця ненароджаных дзяцей, якім пагражае аборт. Малітвай атачылі таксама ўсіх прадстаўнікоў службы аховы здароўя, каб яны кіраваліся ў сваёй працы суперажываннем і чуласцю ў адносінах да кожнага чалавека.

Томаш Мікалайчык, семінарыст