Skip to main content

У Гудагаі прайшлі “днi цiшынi” для дзяўчат

dni сiszyni 59-11 сакавіка ў кляштары сясцёр кармэлiтак Дзіцятка Езус у Гудагаі прайшлi “днi цiшынi” для дзяўчат, прысвечаныя тэме “Малiтва, пост i мiласэрнасць”.

dni сiszyni 2

Падчас сустрэчы сёстры заахвочвалі ўдзельніц да ўнутранай размовы з Богам у цішыні і аддання Яму ўсіх сваіх турботаў. Падкрэслівалася, што толькі ў цішыні Бог прамаўляе да чалавека. Манахіні адзначалі, што голас Бога далікатны, яго лёгка не заўважыць у мностве іншых гукаў – знешніх. І толькі тады, калі чалавек вызваляецца ад усіх знешніх раздражняльнікаў, якія яму перашкаджаюць, становіцца магчымым своеасаблівы “ўнутраны дыялог” – з сабой самім, з сумленнем, з Богам.

dni сiszyni 1

Сустрэча для дзяўчат стала нагодай да добрага перажывання Вялікага посту, а таксама часам рацыянальнага погляду на сваё жыццё.

“Дні цiшынi” былі перапоўнены Божым словам, асабiстай i супольнай малiтвай, магчымасцю размаўляць з Богам як з добрым сябрам, якi слухае i падказвае, як жыць далей.

dni сiszyni 3

Кс. Юрый Марціновіч