Skip to main content

Фотафакт: у гродзенскай катэдры стартавала малітоўная акцыя "24 гадзіны для Пана"

24h dla pana 39 сакавіка ў касцёле Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ў рамках Эўхарыстычнай адарацыі "24 гадзіны для Пана" адбылася св. Імша, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Перад распачаццем літургіі іерарх узначаліў набажэнства Крыжовага шляху. Звяртаючыся да сабраных, біскуп заклікаў скарыстацца магчымасцю перажыць сакрамант паяднання падчас узгаданай малітоўнай акцыі. 

Набажэнства "24 гадзіны для Пана" было ўведзена ў касцёлы свету па ініцыятыве Папы Францішка. У нашай дыяцэзіі, акрамя гродзенскай катэдральнай святыні, акцыя праходзіць у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. 

Кс. Руслан Мазан