Skip to main content

Крыжовы шлях у абарону жыцця прайшоў у Ляцку

 

u abaronu zyccia ksz 64 сакавіка Малітоўная група “У абарону жыцця”, якая дзейнічае пры гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці, правяла Крыжовы шлях у парафіі Св. Станіслава, біскупа, у Ляцку (Шчучынскі дэканат).

Разважаючы над Мукай Езуса, удзельнікі групы разам з вернікамі гэтай парафіяльнай супольнасці засяродзіліся на праблемах абортаў і іх наступніцтваў. Былі закрануты таксама тэмы асаблівых дзяцей, бяздзетных сем’яў, медыцынскага персаналу, бязмежнай Божай любові, прабачэння, служэння i iнш.

Як адзначылі самі ўдзельнікі малітоўнай групы, у Ляцку яны былі з вялікай дабрынёй і адкрытасцю прыняты парафіянамі і пробашчам кс. Алегам Пятрашкам. Гэтая сустрэча ў Вялікі пост стала добрай нагодай, каб нагадаць сабе, што кожны мае права на жыццё з моманту зачацця да натуральнай смерці.

Кс. Юрый Марціновіч