Skip to main content

Вялікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў парафіі ў Вішневе

viszneva 3З 2 па 3 сакавіка ў парафіі Св. Юды Тадэвуша ў Вішневе адбыліся вялікапосныя рэкалекцыі. Іх правёў смаргонскі вікарый парафіі Св. Яна Паўла ІІ кс. Артур Валчкевіч, які ў сваёй навуцы прыблізіў постаць церпячага Езуса Хрыста.

viszneva 2

Духоўныя практыкванні былі прымеркаваны да 110-га дня нараджэння шматгадовага пробашча (1940–2002) вішнеўскай парафіі кс. Юзафа Кіселя. Ён пражыў доўгае 94-гадовае жыццё, і яго імя залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю мясцовага касцёла.

viszneva 1

Дзекан смаргонскага дзеканата кс. Леанард Станкоўскі, які цэлебраваў св. Імшу, на заканчэнне рэкалекцый адзначыў, “што мясцовая парафія стала для кс. Юзафа сапраўднай сям’ёй, якая заўседы памятае ў малітвах аб сваім шматгадовым пробашчы". "А ён, у сваю чаргу, моліцца за ўсіх нас", - дадаў святар. 

Дарэчы, нядаўна, 3 снежня падчас адвэнтавых рэкалекцый, якія ў парафіі ў Вішневе ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, парафія малілался ў інтэнцыі кс. Юзафа Кіселя ў 15-ю гадавіну яго смерці.

Кс. Антон Казлоўскі
Фота Яўгена Савіцкага